Еўрасаюз распрацоўвае план на выпадак поўнага спынення паставак расійскага газу

Еўрасаюз распрацоўвае план на выпадак поўнага спынення паставак расійскага газу

Еўрасаюз мусіць распрацаваць экстраны план, каб падрыхтавацца да поўнага спынення паставак расійскага газу. Пра гэта заявіла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, піша "Еўрапейская праўда". Гэта адбылося падчас выступу ў Еўрапарламенце ў Стратсбургу 6 ліпеня. 

Па словах фон дэр Ляен, Пуцін працягвае выкарыстоўваць энергію ў якасці зброі, і ЕС павінен быць гатовы да перабояў з пастаўкамі.

"Нам таксама неабходна зараз рыхтавацца да далейшага спынення паставак газу і нават да поўнага спынення паставак расійскага газу", — перакананая кіраўніца Еўракамісіі. Па яе словах, у хуткім часе яе ведамства прадставіць план па рэагаванню ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, каб абараніць адзіны рынак і прамысловыя ланцужкі паставак ад збояў.

Раней старшыня Міжнароднага энергетычнага агентства Фаціх Бірол параіў Еўропе як мага хутчэй рыхтавацца да таго, што Расія можа цалкам перакрыць пастаўкі энерганосьбітаў узімку. Ён мяркуе, што Расія скарачае пастаўкі газу краінам Захаду, каб тыя не змаглі запоўніць сховішчы, а таксама каб павялічыць свой уплыў у зімовыя месяцы.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі