Еўрасаюз не ўвядзе войскаў у Іран

“Мы не павінныя прасоўваць ваенны выбар, бо няма ваеннага вырашэння іранскага крызісу”, — падкрэсліла Меркель у Абу-Дабі. Еўрасаюз ніколі не падтрымае нападу на Іран. Пра гэта заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая ў гэты час ачольвае Еўрасаюз.

“Мы не павінныя прасоўваць ваенны выбар, бо няма ваеннага вырашэння іранскага крызісу”, — падкрэсліла Меркель у Абу-Дабі. Такім стаў адказ старшыні Еўрасаюзу на заявы амерыканскіх лідэраў, што прапануюць распачынаць вайсковую аперацыю ў Іране, які не спыняе ядзерных распрацоўвак.

Звяртаючыся да міністра замежных справаў Аб’яднаных арабскіх эміратаў Абдаллы бэн Заіда Аль Нахайяна, а таксама да соцень журналістаў, палітыкаў, эканамістаў і прадпрымальнікаў, канцлер заклікала сусветную супольнасць заняць адзіную пазіцыю па іранскім ядзерным дасье.

Да таго ж, у часе свайго блізкаўсходняга турнэ, у якім Меркель знаходзіцца на гэтым тыдні, яна выказалася за ўрэгуляванне палесціна-ізраільскага канфлікту і захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці Іраку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі