Еўрасаюз гатовы адмовіцца ад санкцый у дачыненні да Расіі

Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву “Інтэрфакс” заявіў амбасадар ЕС у Маскве Вігаўдас Ушацкас. Пасол таксама адзначыў, што абмежавальныя меры супраць Расіі “не з'яўляюцца самамэтай” і Брусэль не хацеў бы ўводзіць новыя санкцыі. Па словах Ушацкаса, Еўрапейскі Саюз разлічвае, што “ў бліжэйшыя дні Расія пакажа сваю павагу да дзяржаўнасці Украіны і міжнароднага гуманітарнага права, і будзе прадастаўляць гуманітарную дапамогу ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі”.

У сакавіку 2014 года ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да шэрагу расійскіх палітыкаў, бізнесменаў і арганізацый у адказ на далучэнне Крыму да Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі