Еўрасаюз дапаможа Беларусі на 80 мільёнаў еўра

Такая заява прагучала 10 кастрычніка ў Мінску ад амбасадара па асобых даручэннях МЗС Літвы Аўрымаса Таўрантаса  Як паведамляе Радыё "Свабода", лічба была агучаная на міжнароднай канфэрэнцыі “Еўрасаюз—Беларусь: контуры партнёрства.

Удзельнікаў канферэнцыі з беларускага боку цікавіла, чаму Еўрасаюз дае Беларусі ў рамках праграмы “Ўсходняе партнёрства” толькі 20 мільёнаў еўра. Гэта значна менш, чым пяці іншым краінам з гэтай праграмы. Як паведаміў Аўрымас Таўрантас, гэтыя 20 мільёнаў прадугледзілі яшчэ да стварэння “Ўсходняга партнёрства”. І яны адлюстроўвалі той узровень дачыненняў, якія існавалі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам на той час. Зъяўленьне “Ўсходняга партнёрства” дало магчымасць значна павялічыць аб’ёмы супрацоўніцтва. Таму на 2011–2013 гады Еўрасаюз плануе выдзеліць Беларусі ўжо 80 мільёнаў еўра.

Старшыня камітэту замежных справаў сэйму Літвы Аўдронюс Ажубаліс, выступаючы на канферэнцыі, паведаміў: Еўрасаюз у пытанні адмены або пралангацыі санкцыяў падзяліўся. Акрамя прыхільнікаў адмены, існуе не меншая група краін, дзе лічаць інакш. Літоўскі парламэнтар сказаў, што гэтыя краіны чакаюць ад Беларусі не абяцанняў, а канкрэтных крокаў у бок дэмакратыі. Найперш гэта тычыцца выканання пяці ўмоваў ЕС для Беларусі і развіцця беларускай эканомікі ў рынкавым напрамку.


На фота — Аўдронюс Ажубаліс (Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі