Еўрасаюз асудзіў візіт Лукашэнкі ў Абхазію

Аляксандр Лукашэнка ў Абхазіі / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка ў Абхазіі / president.gov.by

Еўрасаюз асудзіў візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію. Яго ўчынак назвалі парушэннем міжнароднага права. Такую заяву ў чацвер на брыфінгу ў Бруселі зрабіў афіцыйны прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Петэр Стана.

"Мы рашуча асуджаем візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Абхазію..., — гаварыў Стана. — Расцэньваем гэта як парушэнне суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі і парушэнне міжнароднага права".

Раней візіт Лукашэнкі асудзіла кіраўніцтва Грузіі. Пасла РБ выклікалі ў МЗС Грузіі для тлумачэнняў.

Афіцыйны Мінск не прызнаваў незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, самаабвешчаных у 2008 годзе рэспублік (пасля прыходу туды расійскіх войскаў). Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы не абмяркоўвалі пытанне прызнання Беларуссю самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі