Еўрапейскія дыпламаты выказалі падтрымку сям'і Дар'і і Ігара Лосікаў, назваўшы прысуд бацькам 4-гадовай дзяўчынкі "ганебным і палітычна матываваным".
Ігар асуджаны на 15 гадоў за вядзенне папулярнага блога і знаходзіцца ў калоніі строгага рэжыму. Дар'і прысудзілі два гады пазбаўлення волі за тое, што яна ў інтэрв'ю абараняла мужа ад сфабрыкаваных абвінавачванняў і апелявала да Лукашэнкі аб невінаватасці мужа.