Вы тут

Еўрапейскі вяшчальны саюз замарожвае сяброўства Белтэлерадыёкампаніі

Белтэлерадыёкампанія /medplast.by

Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU, ЕВС) патрабуе ад Белтэлерадыёкампаніі тлумачэнні за паказ здзекаў з людзей.

“Любы адказ БТ будуць расцэньваць з улікам сабраных фактаў”, — напісаў гендырэктар EBU Ноэль Кёрэн.

Еўрасаюз замарожвае сяброўства БТРК і дае два тыдні на адказ.

14 красавіка кіраўнік  Народнага антыкарупцыйнага ўпраўлення Павел Латушка звярнуўся ў EBU з просьбай вывучыць датычнасць БТ да катаванняў: у эфіры канала паказвалі збітых людзей на фоне дзяржаўнага сцягу. У якасці прыкладу ён далучыў відэа са збітым актывістам Мікалаем Дзядком.

Сёння стала вядома, што з прапановай выключыць Белтэлерадыёкампанію з арганізацыі выступіла Швецыя. Шведская прадстаўніца назвала саўдзелам у катаванні паказ "пакаянных відэа", знятых з дапамогай катаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.