Еўрапейскі марш дазволілі, але месца правядзення апазіцыя не агучвае

Старшыня аргкамітэта Еўрапейскага марша Віктар Івашкевіч паведаміў Еўрарадыё, што заяўнікі мерапрыемства атрымалі ліст, у якім Мінгарвыканкам дазволіў правесці акцыю 14 кастрычніка. Разам з тым Івашкевіч пакуль адмовіўся назваць месца збору і маршрут руху ўдзельнікаў.

Віктар Івашкевіч: “Справа ў тым, што ў нас ёсць дамоўленасць арганізатараў, што да таго, як мы абмяркуем гэты адказ, а гэта магчыма толькі заўтра раніцай, мы не будзем даваць ніякай падрабязнай інфармацыі. Таму ўся інфармацыя будзе агучаная на прэс-канферэнцыі ў сядзібе Партыі БНФ а 12-й гадзіне. Мы раскажам і пра тое, што дазволіла ўлада, і пра тое, што вырашылі мы”.

Адзначым, што на перамовах заяўнікаў акцыі са сталічнымі ўладамі, Мінгарвыканкам прапанаваў сабрацца на Акадэміі навук, далей прайсці па вуліцы Сурганава і правесці мітынг на плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Магчыма, такі варыянт і быў дасланы арганізатарам Еўрапейскага марша.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі