Еўрапарламент заклікае ЮНЭСКА абараніць гістарычную частку Гродна

Камітэт па культуры і адукацыі Еўрапарламента звярнуўся ў ЮНЭСКА з просьбай абараніць гістарычную частку Гродна. У заяве ўтрымліваецца просьба аб утварэнні міжнароднай камісіі, якая б занялася наглядам за рэстаўрацыйнымі працамі ў Гродне.

Прадстаўнік Камітэта Тадэвуш Звефка падрыхтаваў таксама адмысловую заяву, у якой асуджаецца праграма рэканструкцыі старажытных будынкаў і змешчаны заклік да мясцовых уладаў спыніць падобныя дзеянні.

Нагадаем, раней лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч накіраваў лісты ў ЮНЭСКА і шэраг міжнародных арганізацый па захаванні культурнай спадчыны, а таксама да кіраўнікоў урадаў краінаў ЕС і дэпутатаў Еўрапарламента з просьбай не дапусціць знішчэння гістарычнай архітэктурна-археалагічнай спадчыны Гродна.

Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі