Еўрапарламент можа прапанаваць МВФ спыніць крэдытаванне Беларусі

Еўрадэпутаты прапануюць увесці шэраг эканамічных абмежаванняў у дачыненні да Беларусі, калі ўлады краіны не будуць шанаваць правы чалавека і дэмакратычныя стандарты. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі ад самай вялікай палітычнай групы Еўрапарламента – Еўрапейскай народнай партыі. На думку дэпутатаў, калі Беларусь не выканае ўмовы, то можа пазбавіцца магчымасці карыстацца фінансавымі інструментамі ЕС – праз Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Інструмент добрасуседства і партнёрства, пашыранага фінансавання з боку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Акрамя таго наша краіна страціць магчымасць аднаўлення ў Агульнай сістэме прэферэнцый. Таксама пад пытанне можа трапіць і наступны транш крэдыту ад МВФ.

Гэты ж варыянт рэзалюцыі адзначае, што далейшыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі “могуць прывесці да перагляду пазіцыі ЕС да Беларусі, уключна з вяртаннем санкцый”.

У той жа час Група еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў заклікае Савет міністраў ЕС разгледзець вяртанне забароны на ўезд у краіны ЕС для шэрагу беларускіх чыноўнікаў і прыняцце новых санкцый супраць беларускіх уладаў, якія б не закранулі простых грамадзян. Нагадаем, з шасці праектаў рэзалюцый палітычныя групы ўзгодняць адзін супольны, па якім прагаласуюць 10 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі