Еўрапарламент абмяркуе ўмовы атрымання шэнгенскіх віз для беларусаў

У рамках чарговай сесіі Еўрапарламента ў Страсбурзе 21 красавіка пройдуць дэбаты аб умовах атрымання шэнгенскіх віз грамадзянамі Беларусі і Украіны. Запланавана заява прадстаўніка Камісіі ЕС і выступы дэпутатаў, паведамляе прэс-служба Еўрапарламента. Дэбаты ініцыявалі дэпутатаў, якія ладзяць кампанію па зборы подпісаў за зніжэнне аплаты за шэнгенскія візы для беларусаў. Калі да пачатку траўня большая палова з 785 дэпутатаў пагодзяцца з прапановай, яно будзе накіраванае ў Савет і Камісію ЕС. Пакуль сабрана каля 140 подпісаў. Пакуль працэс ідзе павольна.

Нагадаем, што з 2007 года консульскі збор для беларусаў за шэнгенскую візу вырас з 35 да 60 еўра. З 2008 года, калі да шэнгенскай зоны далучыліся дзевяць новых чальцоў, 60 еўра беларусы плацяць і за візіт у суседнія еўрапейскія краіны. У той жа час Украіна, Грузія, Малдова і Расія, дзякуючы дамове з ЕС аб спрашчэнні візавых фармальнасцяў, плацяць за візіт у шэнгенскую зону 35 еўра.

Паводле БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі