Вы тут

Еўракамісія ўжо на наступным тыдні парэкамендуе прыняць Украіну ў кандыдаты ў ЕС

Урсула фон дэр Ляен і Уладзімір Зяленскі / gettyimages

Еўракамісія завяршае працэс ацэнкі Украіны як патэнцыйнага кандыдата на далучэнне да Еўрасаюза. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якая 11 чэрвеня была з афіцыйным візітам у Кіеве, сказала, што парэкамендуе даць Украіне статус кандыдата на ўступленне ў ЕС ужо на наступным тыдні. 

Але гэта будзе не проста так. Кіеў будзе пастаўлены перад умовамі, звязанымі з вяршэнствам закона і антыкарупцыйным заканадаўствам. 

Некаторыя краіны-члены ЕС супраць прадастаўлення Украіне статусу кандыдата. У тым жа ключы выказваюцца і краіны, якія ўжо шмат гадоў маюць такі статус, але дагэтуль не прынятыя ў Еўрасаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.