Еўракамісія прызнала рэферэндум у Каталоніі незаконным

Еўракамісія прызнала рэферэндум у Каталоніі незаконным

Еўракамісія прызнала рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі незаконным. Адначасова яна заклікала іспанскія ўлады да дыялогу з прыхільнікамі незалежнасці гэтага рэгіёна Іспаніі, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

Рэферэндум праходзіў у Каталоніі 1 кастрычніка. Адбываўся ён на фоне спецаперацыі, якую праводзілі іспанскія сілавікі супраць арганізатараў плебісцыту. Спецназ спрабаваў перашкодзіць галасаванню, урываўся ў выбарчыя ўчасткі, пры гэтым пацярпелі сотні людзей, якія іх абаранялі. Кіраўніцтва Каталоніі заявіла, што, нягледзячы на перашкоды, прагаласаваць змаглі больш за 42% выбарцаў, 90% з іх падтрымалі незалежнасць. Цяпер наступны крок будзе за каталонскім парламентам.

Мадрыд не прызнае вынікі рэферэндуму, называе яго незаконным. Гэта ж пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарытыс Схінас: “У адпаведнасці з канстытуцыяй Іспаніі ўчорашняе галасаванне ў Каталоніі было незаконным”. На думку Еўракамісіі, пытанне незалежнасці Каталоніі — гэта ўнутраная справа Іспаніі. Пры гэтым у Бруселі нагадалі, што “гвалт ніколі не можа быць інструментам палітыкі”. 2 лістапада сітуацыю ў Каталоніі абмяркуюць кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер і прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі