Еўракамісія назвала ўмовы для беларускіх уладаў

Еўракамісія назвала ўмовы збліжэння Еўрасаюза з Беларуссю. Яны прагучалі ў прамове еўракамісара Штэфана Фюле падчас яго выступу ў Калумбійскім універсітэце Нью-Ёрка, інфармуе РІА "Новости".
Па словах еўрачыноўніка, узаемадзеянне з Беларуссю будзе залежаць ад рэформаў у пяці ключавых для дэмакратызацыі галінах: адсутнасць палітычных вязняў, рэформа выбарчага кодэкса, свабода прэсы і няўрадавых арганізацый, адмена смяротнага пакарання.

На думку Фюле, ізаляваць краіну ў сэрцы Еўропы немагчыма. Таму еўраструктуры шукаюць шляхі ўзаемадзеяння з Беларуссю, канцэнтруючы ўвагу на неабходных рэформах.

Фюле паведаміў, што ЕС будзе ўважліва сачыць за будучымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі