Еўракамісія можа ўвесці кантроль на ўваходах у аэрапорты
![Еўракамісія можа ўвесці кантроль на ўваходах у аэрапорты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/brus_air.jpg.webp?itok=xeRvEbm4)
Пасля тэрарыстычных атак у Бруселі Еўракамісія разглядае магчымасць увесці кантроль на ўваходах у аэрапорты, піша Die Welt. Як паведаміў выданню высокапастаўлены чыноўнік Еўракамісіі, увядзенне гэтых захадаў можа пазітыўна паўплываць на сітуацыю з бяспекай у Еўрасаюзе.
На думку неназванага чыноўніка, гэта мае сэнс, бо так можна будзе праверыць усіх наведнікаў яшчэ да ўваходу ў тэрмінал. Пры гэтым крыніца паведаміла, што датрымліваць бяспеку ў метро будзе складаней і “нулявой рызыкі ў метро дамагчыся немагчыма”.
Тым часам у французскай Тулузе адбылася эвакуацыя аэрапорта ў сувязі з праверкамі сістэмы бяспекі.