Еўракамісія абмяркуе беларуска-расійскі газавы канфлікт

Еўракамісія мае намер правесці на наступным тыдні сустрэчу Каардынацыйнай групы па газе.  Яна будзе абмяркоўваць сітуацыю з пастаўкамі расійскага газу ў ЕС у кантэксце чарговай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй.

Нагадаем, у склад Каардынацыйнай групы ўваходзяць урадавыя эксперты, прадстаўнікі кампаній-вытворцаў і спажыўцоў энерганосьбітаў краін-сяброў гэтай рэгіянальнай арганізацыі, а таксама Еўракамісіі.

Адзначым, што рашэнне пра правядзенне сустрэчы было прынятае яшчэ да з’яўлення заявы Аляксандра Лукашэнкі пра рашэнне ў бліжэйшыя дні заплаціць запазычанасць за газ.  

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі