Еўракамісар Хан: Прыярытэты партнёрства Беларусі і ЕС будуць падпісаныя сёлета

Еўракамісар Хан: Прыярытэты партнёрства Беларусі і ЕС будуць падпісаныя сёлета

Яшчэ ў 2018 годзе будуць падпісаныя прыярытэты партнёрства Беларусі і Еўрасаюза. Пра гэта журналістам 22 чэрвеня паведаміў еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан, перадае БЕЛТА. Адказы на пытанні журналістаў прагучалі пасля дзясятай нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін — удзельніц "Усходняга партнёрства".

Гаворачы пра пагадненне паміж Беларуссю і ЕС, Хан запэўніў: "Мы яго падпішам сёлета". 

Гэты дакумент стане асновай для больш інтэнсіўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. На думку Хана, ён дазволіць умацаваць эканамічныя адносіны. Еўрапейскія інвестары атрымаюць пазітыўны сігнал, для бізнэсу з'явяцца новыя магчымасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі