Еўракамісар Фюле выступае за зону свабоднага гандлю з Мытным саюзам

Такое меркаванне еўракамісар Штэфан Фюле выказаў у часе 11-й Штогадовай сустрэчы Ялцінскай Еўрапейскай стратэгіі ў Кіеве, перадае УНІАН.

“Нам патрэбная паслядоўная палітыка адносна Расіі… Надышоў час не хавацца за лозунгамі, кшталту: “Свабодная эканамічная зона ад Лісабона да Уладзівастока”. Трэба даць пэўны змест гэтаму, змест, які пайшоў бы далей, чым гандлёвае, эканамічнае супрацоўніцтва. І каб можна было аднавіць давер у структуры бяспекі, давер да структуры бяспекі… Я мяркую, што нам трэба ўзняць стаўкі ў гэтай “гульні”. Надышоў час, як мне падаецца, для афіцыйных сувязяў на высокім узроўні супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза з Еўразійскім, з Мытным саюзам”, — сказаў Фюле.

“Я думаю, што трэба пачаць перамовы адносна пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўрапейскім і Мытным саюзамі. Я так лічу. Надышоў час для кіраўнікоў ЕС не проста прапаноўваць фрагменты, як мы гэта зрабілі ўчора ў Бруселі, а няхай будзе цэласная карціна”, — заявіў еўракамісар Штэфан Фюле.