Еўрадэпутат арганізуе акцыю ў падтрымку Тарэсы Собаль

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі арганізуе акцыю ў падтрымку Тарэсы Собаль, старшыні Івянецкай арганізацыі неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі. Мігальскі лічыць вяртанне да крымінальнай справы супраць актывісткі польскай меншасці відавочным выпадкам парушэння правоў чалавека беларускімі ўладамі. Ён заклікаў падпісаць ліст у яе падтрымку і накіраваць у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі і беларускае пасольства ў Варшаве.

Як нагадвае БелаПАН, 4 жніўня спн.Собаль знялі ў Брэсце з цягніка, які адпраўляўся ў Польшчу. Жанчыне паведамілі, што яна знаходзіцца ў спісе невыязных. Адвакату польскай актывісткі валожынскія міліцыянты сказалі, што 3 жніўня пракуратура аднавіла спыненую раней крымінальную справу на Собаль.

Справа была распачатая 18 снежня 2009 года. Собаль абвінавачвалі, што яна злоўжывала атрыманай у 2004 годзе матэрыяльнай дапамогай ад кіраўніцтва СПБ. Аднак 24 лютага справу спынілі ў сувязі з заканчэннем тэрміну даўнасці. Потым яе зноў аднавілі, дома ў Собаль 28 чэрвеня прайшоў ператрус. Аднак міліцыянты не знайшлі згаданыя ў пастанове на ператрус "прылады злачынства" — камп'ютары і носьбіты інфармацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі