"Еўрабляхеры" блакавалі праезд фураў на беларуска-ўкраінскай мяжы

"Еўрабляхеры" блакавалі праезд фураў на беларуска-ўкраінскай мяжы

Беларускія дальнабойшчыкі сталі ахвярай акцыі так званых украінскіх "еўрабляхераў", піша abw.by

Дальнабойнік Аляксей даслаў у выданне фота і распавёў, што ўжо двое сутак стаіць у пункце пропуску Новыя Ярылавічы, на ўкраінскім тэрмінале на ўезд ва Украіну. "Грузавікі не пускаюць, астатнія пакуль едуць. Вялікагрузаў сабралося каля двухсот, з украінскага боку чарга з фур расцягнулася кіламетры на два да вёскі Новыя Ярылавічы, на нейтральнай тэрыторыі — ад шлагбаўма да шлагбаўма", — падзяліўся ён падрабязнасцямі.

У Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі папярэджваюць, што на пераходзе "Новая Гута" — "Новыя Ярылавічы" фактычна не праходзяць грузавыя аўтамабілі. Мытнікі прояць улічваць гэтую інфармацыю пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы.

Акцыю пратэста ва Украіне праводзяць уладальнікі аўтамабіляў з еўрапейскай рэгістрацыяй (звычайна іх купляюць у Польшчы і Літве — існуе спецыяльная схема). Яны патрабуюць адмяніць каэфіцыент ўзросту пры разтаможцы патрыманых аўтамабіляў (чым старэйшы аўтамабіль, тым большы памер акцызнага падатку). Напрыклад, на разтаможку машыны, узрост якой складае 20 гадоў, а аб'ём рухавіка — 2 літры, спатрэбіцца каля трох тысяч еўра. Калі б патрабаванні былі выкананыя і на ўзрост аўтамабіля не звярталі ўвагі, то акцыз складзе 100 еўра, а за растаможку давядзецца заплаціць тысячу еўра.

Нерастаможаныя аўтамабілі з еўрапейскай рэгістрацыяй ва Украіне неафіцыйна пачалі называць "еўрабляхі", а іх уладальнікаў — "еўрабляхерамі".

 

 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 21.11.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі