Еўрабачанне паказалі ў запісе, бо гледачу больш важны канцэрт да Дня перамогі

Еўрабачанне паказалі ў запісе, бо гледачу больш важны канцэрт да Дня перамогі

Увечары 9 траўня беларускія аматары “Еўрарабачання” былі абураныя тым, што Белтэлерадыёкампанія адмовілася ад жывой трансляцыі першага паўфінала конкурсу. Жадаючым паглядзець “Еўрабачанне” без затрымкі на гадзіну давялося ўключаць трансляцыю на YouTube.

“Яшчэ парачка “жывых эфіраў” у запісе ― і апошнія тэлегледачы перакваліфікуюцца ў інтэрнэт-карыстальнікаў, ― сярод іншага напісаў тэлепрадзюсар Уладзімір Максімкаў у Facebook, характаразуючы першы паўфінал конкурсу.

У сваю чаргу, “Белтэлерадыёкампанія” адзначае, што таткім крокам ніякіх правілаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза не парушыла.

“Першы паўфінал “Еўрабачання” быў паказаны ў запісе, бо для нас і, я думаю, не памылюся, калі скажу, што для большасці нашых тэлегледачоў, у прыярытэце ― мерапрыемствы, звязаныя са святкаваннем Дня перамогі, ― пракаментавала прэс-сакратар Белтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская-Краскоўская. ― Таму ўвечары на “Беларусь-1” і на “Беларусь-24” у нас ішоў святочны канцэрт “Плошча перамогі”.

Варта адзначыць, што на гэтым этапе “Еўрабачання” беларусы не маглі галасаваць за ўдзельнікаў. Па правілах конкурсу, галасаванне краіне дазволенае толькі ў дзень, калі выступае яе прадстаўнік. Другі паўфінал “Еўрабачання”, дзе выступяць беларускія ўдзельнікі Naviband, БТ пакажа ў жывым эфіры. Пачнецца трансляцыя ў 22:00 11 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі