Этнічнае “World Music Tree” апынулася на сцэне “Славянскага Базару”
26 траўня віцебская пляцоўка “Славянскага Базару” ператварылася ў фолькавую сцэну першага беларускага этна-фестывалю “World Music Tree”. Іван Кірчук падчас размовы з Еўрарадыё скептычна пажартаваў, маўляў, беларуская сцэна такая сціплая на імпрэзы, што нават звычайны канцэрт трох гуртоў ужо называюць фестывалем! Арганізатары фэсту кажуць, што гэта толькі пачатак, і плянуюць ўзрасціць “музычнае дрэва Беларусі”. “Мы саджаем дрэва, Дрэва Жыцця. Мы ўзрошчваем яго і што год дадаем яму моцы. Нам хацелася б, каб сімвал “Дрэва Жыцця” аб’яднаў беларускіх людзей, бо менавіта дрэва з’яўляецца асновай казак, міфаў і паданняў…” ( з прэс-рэлізу фестываля).
Такім чынам, арганізатары фэсту вырашылі запрасіць да ўдзелу тры знакавыя на іх думку гурты: Троіца, Палац і Осіміра, якія лічаць сябе вучнямі першых двух гуртоў.
Фестываль прыцягнуў да сабе ўвагу больш за тысячы людзей і цалкам задаволіў аматараў добрага гуку. “Троіца” паказала некалькі новых песень, якія не ўвайшлі ў альбом “Сон-трава” і будуць выдадзеныя толькі ў верасні. Гурт вырашыў паэксперыментаваць з гітарным гукам і прадэманстраваў “новы твар” “Троіцы”. Ну што, калі калектыў раптам з’явіцца на танцполах ці на Казантыпе, я не здіўлюся. Троіцкі фольк, пакладзены на пругкі рытмічны groove і скажоны гітарны саунд гучыць акурат, як музыка лепшых клубных тусовак! Гэта чароўная з’ява, таму не праспіце новы вераснёўскі рэліз “Троіцы”!
Палац праспяваў ужо вядомыя ўсім песні і разварушыў зачараваных троіцай слухачоў. А прыгожыя скрыпачкі Осіміры прымусілі слухачоў глыбока ўздыхнуць і распачаць паганскія танцы!
Прапаную вашай увазе невялічкую фотагісторыю фестывалю “World Music Tree”.
Старонка фэсту: www.ethnoza.msk.ru
Фота і відэа аўтара