ЕС заклікаў РФ дапусціць супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа да ўкраінскіх палонных

Украінскія ваеннапалонныя / ria.ru
Украінскія ваеннапалонныя / ria.ru

ЕС заклікаў РФ неадкладна дапусціць супрацоўнікаў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа да ўкраінскіх ваеннапалонных. Брусель выказаў занепакоенасць жорсткім абыходжаннем расійскіх вайскоўцаў з імі.

"ЕС глыбока занепакоены паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з украінскімі ваеннапалоннымі з боку расійскіх узброеных сіл, а таксама расійскай ваенізаванай групы "Вагнера", якая ўдзельнічае ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны, гаворыцца ў заяве. — Мы заклікаем Расію спыніць гэтыя незаконныя дзеянні і абыходзіцца з украінскімі ваеннапалоннымі ў адпаведнасці з міжнародным гуманітарным правам".

Заява ЕС была агучана на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене.

У той жа час Чырвоны Крыж мае доступ да расійскіх ваеннапалонных, якія знаходзяцца ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі