ЕС можа ў будучыні адмяніць візы для краін "Усходняга партнёрства"

Праграма Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" прадугледжвае ў перспектыве адмяніць візы для краінаў-удзельніцаў — Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы ды Ўкраіны. Такое палажэнне змяшчаецца ў праекце заявы саміту ЕС, які адкрыўся ў чацвер у Брусэлі. У дакуменце адзначаецца, што крокі на шляху да лібералізацыі візавага рэжыму з гэтымі краінамі будуць прымацца ў доўгатэрміновай перспектыве і ў індывідуальным парадку.

Разам з тым, у праекце заявы падкрэсліваецца, што праграму "Ўсходняе партнёрства" не варта разглядаць як "чорны ўваход" для пашырэння ЕС.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі