ЕС гатовы дапамагчы Беларусі ў абароне навакольнага асяроддзя

Пра гэта, па звестках БелаПАН, паведаміў часовы павераны ў справах ЕС у Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель. Па словах дыпламата, дапамогу могуць атрымаць як дзяржорганы, якія займаюцца вырашэннем праблем навакольнага асяроддзя, так і няўрадавыя арганізацыі. Эксперты ЕС гатовыя абмяркоўваць з беларускім бокам магчымасці супрацоўніцтва ў сферы прадухілення змены клімату, кіравання воднымі рэсурсамі, адкідамі, захавання біяразнастайнасці, прыняцця шматбаковых дамоваў па ахове навакольнага асяроддзя.

Беларусь прымае ўдзел ў некалькіх міжнародных экалагічных праграмах. У іх ліку — праграма па распрацоўцы палітыкі кіравання воднымі рэсурсамі ў басейне ракі Буг паміж Польшчай, Украінай і Беларуссю; агульная стратэгія захавання і экалагічнага выкарыстання прыроднай спадчыны на беларуска-польска-ўкраінскім прымежжы і г.д. Акрамя таго, вядзецца супрацоўніцтва прымежных рэгіёнаў Беларусі і Літвы для паляпшэння экалагічнай бяспекі агульных рачных басейнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі