ЕС будзе чакаць ацэнкі АБСЕ парламенцкіх выбараў у Беларусі

Еўрасаюз мае намер перагледзець санкцыі ў адносінах кіраўніцтва Беларусі ў выпадку, калі АБСЕ прызнае дэмакратычнымі парламенцкія выбары, якія прызначаныя на 28 верасня. Пра гэта РИА "Новости" сёння паведаміла еўрапейская дыпламатычная крыніца ў Бруселі. Паводле словаў неназванага чыноўніка, адпаведная пазіцыя адлюстраваная ў праекце рэзалюцыі, якую сёння мусяць ухваліць кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў 27 краінаў-сябраў ЕС.

Гэтая пазіцыя Еўрасаюза тлумачыць тое, што міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў не быў запрошаны на сённяшнюю сустрэчу ў Брусель (затое туды паехаў былы палітвязень Аляксандр Казулін). Было заяўлена, што гэтая паездка Мартынава стане магчымай толькі пасля правядзення парламенцкіх выбараў у нашай краіне.

Паводле словаў дыпламатычнай крыніцы, у ЕС разглядаецца магчымасць падключэння Беларусі да Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, якая прадугледжвае аказанне маштабнай фінансавай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі