Эрык Клэптан напіша мюзікл пра Абрамовіча

Эрык Клэптан і сэр Элтан Джон выступяць кампазітарамі мюзікла пра расійскага мільярдэра Рамана Абрамовіча.
Паказы мюзікла Abramovich: The Musical!, створанага паводле біяграфіі “Абрамовіч: Мільярдэр з ніадкуль” Крыса Хатчынса, адбудуцца на сцэнах Крамлёўскага палаца з'ездаў, лонданскага Уэст-Энду і Брадвея.

Па матывах Abramovich: The Musical! пазней можа быць зняты і поўнаметражны фільм, на галоўныя ролі ў якім збіраюцца запрасіць сусветных зорак Дэні дэ Віта, Джорджа Клуні і Селін Дыён.

Дзеянне мюзікла пачынаецца ў горадзе Ухта, але неўзабаве пераносіцца ў перабудаваную Маскву, куды герой перабіраецца на хвалі камерцыйнага буму. Прадзюсары мюзікла ўпэўненыя, што праблемаў з тым, каб паказаць мюзікл у Расіі, не паўстане.

Нагадаю, што пра пачатак працы над праектам стала вядома яшчэ ў верасні. Паведамлялася таксама, што галоўным яго спонсарам выступіць сам расійскі алігарх. Пазней гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Фота: cyberextazy.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі