Эпідэміёлаг — пра COVID-19: казаць, што мы выходзім на плато, пакуль рана
![Эпідэміёлаг — пра COVID-19: казаць, што мы выходзім на плато, пакуль рана](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/virus-2005-1.jpg.webp?itok=NVkAOy4a)
"Казаць аб тым, што выходзім на плато, пакуль рана", — заявіла загадчыца аддзела Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Марына Шыловіч у інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 4". Так яна ахарактарызавала сітуацыю з захворваннем на COVID-19.
Па словах эпідэміёлага, да 90% хворых на каранавірусную інфекцыю складаюць дарослыя людзі і толькі 10% — дзеці. Сярод дарослых хварэюць пераважна працаздольныя — да 80% ад усіх хворых.
Дарэчы, 8 снежня падчас візіту ў Стаўбцоўскую лякарню Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пайшло зніжэнне колькасці хворых, і выказаў надзею, што Беларусь выйшла на плато па захворванні на COVID-19.
Падчас першай хвалі пра выхад на плато Лукашэнка заявіў яшчэ напрыканцы сакавіка. Пасля гэтага рост захворванняў працягваўся яшчэ паўтара месяца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.