Эпідэмія грыпу чакаецца ў студзені – галоўны санітарны лекар Беларусі

Эпідэмія грыпу ў Беларусі чакаецца ў студзені. Пра гэта заявіў галоўны санітарны лекар нашай краіны Міхаіл Рымжа. Раней медыкі прагназавалі пачатак эпідэміі грыпу ў звыклыя для Беларусі тэрміны: канец студзеня – пачатак лютага.  Рымжа заклікаў насельніцтва больш актыўна праходзіць вакцынацыю, бо «імунітэт да вірусу выпрацоўваецца толькі праз некалькі тыдняў пасля імунізацыі».

Ён нагадаў, што сёлета Міністэствам аховы здароўя закуплена прыкладна 900 тысяч вакцын для бясплатнай вакцынацыі насельніцтва. Упершыню для дарослых была набытая «жывая» інтраназальная вакцына, якая ўводзіцца не ўколам, а праз нос.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі