Энрыке Іглесіас выканае афіцыйны гімн Еўра-2008

З песняй "Can You Hear Me?" выканаўца выступіць падчас фінальнага матча турніру, які адбудзецца 29 чэрвеня ў Вене. Спявак адзначыў, што ўдзельнічаць у такой падзеі, як чэмпіянат Еўропы па футболе, для яго вялікі гонар.

Камерцыйны дырэктар UEFA Філіп Марграф назваў выбар арганізатараў Еўра-2008 ідэальным. Паводле яго слоў, вельмі важна, што Іглесіас з'яўляецца еўрапейскім спеваком і любіць футбол.

У бліжэйшыя дні песня "Can You Hear Me?" патрапіць у ратацыі радыёстанцый, а яе рынгтон даступны ўжо цяпер. Афіцыйны сінгл выйдзе ў продаж 9 чэрвеня.

Дадам, што ў кліпе на кампазіцыю, рэжысёрам якога выступіў Пол Майнар, будзе шырока прадстаўленая футбольная тэма.

Фота: gossip.targetlife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі