Эмі Уайнхаўс піша песню для Бонда

Эмі Уайнхаус распачала працу над саўндтрэкам да новага фільма пра Джэймса Бонда «Quantum Of Solace». Зараз спявачка піша загалоўную песню да чарговай серыі «бандыяны» сумесна з вядомым брытанскім прадзюсерам Маркам Ронсанам у яго студыі ў Оксфардшыры.

Навіна, якая з'явілася на днях у брытанскай прэсе, нарэшце паклала канец чуткам пра тое, хто ж стане аўтарам музычнага суправаджэння да фільма.

Нягледзячы на факт, што імя Уайнхаўс фігуравала сярод найбольш верагодных прэтэндэнтаў, прадзюсеры фільма доўгі час адмаўляліся пацвярджаць альбо аспрэчваць гэтую інфармацыю.

Вынікі працы Эмі і Марка Ронсана можна будзе ацаніць у лістападзе, калі «Quantum Of Solace» выйдзе ў шырокі пракат.

Ролю Джэймса Бонда ўжо другі раз сыграе англійскі акцёр Дэніэл Крэйг.

Тым часам босы кампаніі, якая займаецца выпускам фільма, занепакоеныя тым, што імклівай кар'еры Уайнхаус могуць пашкодзіць праблемы з наркотыкамі і алкаголем.

На днях прадстаўнікі Universal выставілі спявачцы ўльтыматум, паводле якога яе новы альбом не будзе выпушчаны да таго часу, пакуль яна не пазбавіцца ад згубнай залежнасці.

Нагадаем, сёлета Эмі Уайнхаўс ужо пабывала ў рэабілітацыйнай клініцы, куды ёй параіў звярнуцца кіраўнік еўрапейскага аддзялення Universal Люсіян Грэйндж.

Нягледзячы на тое, што Уайнхаўс ужо пачала працу над сваім трэцім альбомам, прадстаўнікі лейбла сумняваюцца, што новы запіс убачыць свет раней 2009 года, але пры гэтым заяўляюць, што гатовыя аказаць спявачцы любую дапамогу ў пераадоленні яе праблем.

Фота: www.sfgate.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі