Элтан Джон пакінуў пост прэзідэнта ФК 'Уотфорд'

Сэр Элтан Джон (Elton John) абвясціў аб сваім рашэнні пакінуць крэсла ганаровага прэзідэнта футбольнага клуба «Ўотфард». Адхіліцца ад спраў клуба, фэнам якога ён з'яўляўся ўсё жыццё, выканаўцу прымусіла цяперашняе жаласлівае становішча каманды. У сезоне гульняў 2008/2009, які стартаваў нядаўна, клуб стабільна трымаецца ў зоне вылету, і нават самыя ўстойлівыя прыхільнікі выяўляюць скепсіс з нагоды шанцаў каманды палепшыць свае пазіцыі.

«Элтан Джон вырашыў звольніцца з паста ганаровага прэзідэнта Ўотфардскага футбольнага клуба, - гаворыцца ў афіцыйнай заяве, распаўсюджанай мэнэджментам спевака. – Ён адправіў ліст на імя старшыні клуба Грэхема Сімпсана, у якім запэўніў, што заўсёды будзе фэнам Уотфарда. Элтан зычыць камандзе поспехаў у будучыні, але, на  жаль, у святле падзей апошніх месяцаў не можа заставацца на якой-небудзь афіцыйнай пасадзе ў клубе».

На мінулым тыдні Элтан Джон публічна выступіў з крытыкай становішча спраў у клубе, у прыватнасці ён выказаў сваю сур'ёзную незадаволенасць працай трэнера Эйдзі Бутройда (Aidy Boothroyd).

Фота: www.russianla.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі