Элтан Джон аказаўся занадта старым, каб усынавіць украінскае дзіця

Украінскія ўлады не дазволілі Элтану Джону і яго партнёру Дэвіду Фернішу усынавіць дзіця. Міністр па справах сям'і, моладзі і спорту Ўкраіны Юрый Паўленка заявіў, што Элтан Джон не можа ўсынавіць маленькага ўкраінскага хлопчыка з-за свайго узросту і сямейнага стану.

Брытанскі спявак наведаў у мінулую суботу спецыялізаваны дом дзіцяці ва Украіне, дзе жывуць дзеці з дыягназам ВІЧ/СНІД, і заявіў, што жадае ўсынавіць хлопчыка Льва, якому цяпер год і 2 месяцы. Аднак па ўкраінскіх законах прыёмныя бацькі павінны быць рознага полу,а розніца ва ўзросце паміж імі і дзіцём не можа перавышаць 45-ці гадоў.

Па словах украінскага міністра, 62-гадовы Элтан Джон занадта стары і, акрамя таго, знаходзицца ў аднаполым шлюбе, якія Ўкраіна не прызнае.

Кореспондент.net
Фота: Associated Press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі