Эліс Купер заспяваў пра Санта Клаўса

Вядомы хард-рокер Эліс Купер запісаў калядную песню "Santa Claus Is Coming To Town" ("Санта Клаўс прыходзіць у горад"). Паводле інтэрнэт-выдання undercover.com.au, песня ўвайшла ў складанку "We Wish You A Metal Christmas" ("Мы жадаем вам металічных Калядаў"), якая з'явіцца ў продажы акурат на сёлетнія Каляды.

У запісу складанкі ўдзельнічалі такія зоркі хард-року, як Лемі Кілмістэр з гурта "Motorhead", гітарыст "Black Sabbath" Тоні Аёмі (Tony Iommi), Стыў Морс з "Deep Purple", былы вакаліст "Black Sabbath" Джэймс Дыа, Джо Лін Тэрнэр, які раней спяваў у "Deep Purple" і "Rainbow", і іншыя вядомыя музыкі.

Фота: current.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі