Электрацягнік мінскага метро пацярпеў ад графітыстаў

Графітысты размалявалі два вагоны электрацягніка мінскага метрапалітэна.
Высветлілася, што чацвёра хлопцаў уначы праз вентыляцыйную трубу патрапілі на станцыю метро “Трактарны завод”. Міліцыянты, якія патрулявалі горад, затрымалі іх у той момант, калі яны вылазілі з шахты.

У графітыстаў знайшлі балончыкі з фарбай і фотаапарат са здымкамі размаляваных вагонаў. Затрыманыя не адмаўлялі таго факта, што графіці яны займаюцца прафесійна.

Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі