Эльдар Разанаў раскрытыкаваў Іронію лёсу-2

Кінарэжысёр Эльдар Разанаў раскрытыкаваў "Іронію лёсу-2" і заявіў, што сучасны кінематограф перажывае крызіс, пра што сведчыць велізарная колькасць рымейкаў. Эльдар Разанаў адзначыў, што не лічыць поспехам фільм “Іронія лёсу. Працяг”, зняты Цімурам Бекмамбетавым. "Я не магу сказаць, што я ў захапленні, першы фільм быў насычаны паэзіяй, гэта быў цэлы свет. Тут я не ўбачыў і не пачуў нічога новага, і мяне не пераканалі гісторыі герояў, якія спаткаліся праз 30 гадоў", - сказаў Разанаў.

"У мяне ўражанне, што сучаснаму кіно бракуе новых ідэй, і, адпаведна, сцэнараў. Аб гэтым кажа мода на шматлікія рымейкі добрых і вядомых фільмаў. Калі нейкі фільм меў поспех у мінулым, яго бяруць і пераздымаюць зноўку. Гэта значна лягчэй, чым стварыць свой уласны фільм з нуля, на сваёй ідэі", - распавёў Рэжысёр.

"Сёння ў Расіі выдатнае новае пакаленне акцёраў. І я магу лёгка зняць той жа Гараж-2, але рабіць гэтага не буду", - сказаў Разанаў.

Цяпер Разанаў працуе над новым кінапраектам, аднак раскрыць падрабязнасці ён адмовіўся. "Пакуль праект толькі пачынаецца, пакуль няма нават грошай на гэты фільм і я не жадаю забягаць наперад", - сказаў рэжысёр.

Разанаў з'яўляецца стваральнікам такіх вядомых фільмаў, як “Карнавальная ноч”, “Дзяўчына без адрасу”, “Гусарская балада”, “Беражыся аўтамабіля”, “Іронія лёсу, або З лёгкай парай”!, “Службовы раман”, “Гараж”, “Вакзал для дваіх”, “Жорсткі раманс”.

Фота: www.ironiasudbi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі