Эксперты раяць беларускай апазіцыі зважаць на эканамічны крызіс
Беларускай апазіцыі варта спадзявацца на сусветны эканамічны крызіс. Такое меркаванне выказалі эксперты падчас другой канферэнцыя Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS) пад назвай “Беларусь: фармуючы прастору для зменаў”. Імпрэза пачалася 11 лістапада ў кіеўскім гатэлі “Русь”. На думку аналітыка Алеся Анціпенкі, на адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам вельмі моцна паўплывае міжнародны эканамічны крызіс.
Анціпенка: Фактарам, які можа змяніць стасункі Беларусі або нават сур’ёзна паўплываць на палітычную, эканамічную і сацыяльную сітуацыю ў краіне, можа стацца сусветны фінансавы крызіс. Напэўна, мы таксама будзем сведкамі сацыяльных наступстваў і эканамічных цяжкасцяў, якія могуць паўстаць у беларускім грамадстве.