Эксперт: Беларусь дэманструе асаблівыя адносіны з Кітаем

Яно датычыць статуса вайсковых фармаванняў азіяцкай краіны, якія часова знаходзяцца на беларускай тэрыторыі. Таксама новы закон агаворвае статус беларускіх фармаванняў, якія знаходзяцца ў Кітаі для правядзення сумесных вучэнняў.



Ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін адзначае, што дагэтуль не было юрыдычна ўрэгуляванае пытанне прыбыцця ў Беларусь кітайскіх вайскоўцаў са зброяй і тэхнікай. Таму абмен спецпадраздзяленнямі, які існаваў, можна было назваць "вайсковым турызмам". Цяпер жа адбудзецца "легалізацыя" кітайскіх вайскоўцаў, кажа эксперт.



"Гэта своеасаблівы і такі палітычны можа быць крок, — гаворыць Аляксандр Алесін у каментары Еўрарадыё. — Гэта дэманстрацыя нашай нейкай самастойнасці. Што ў нас самастойная дзяржава і мы з кім хочам, з тым і сябруем у вайсковай галіне... Беларусь, напэўна, тут больш выйграе. Акрамя таго, мы пацвярджаем свой статус з Кітаем, як са стратэгічным партнёрам. Гэта дэманстрацыя нашых асаблівых адносінаў".



Нагадаем, у канцы 2012 года ў КНР прайшла антытэрарыстычная сумесная трэніроўка беларускага і кітайскага спецназаў. Падчас яе практыкавалася камандаванне беларускімі афіцэрамі кітайскімі спецназаўцамі, а кітайскімі камандзірамі — беларускімі вайскоўцамі.
 

Фота — China Foto Press / Barcroft Media
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі