На тэрыторыі Беларусі можа з'явіцца кітайскае войска

Ён ратыфікуе Пагадненне паміж Беларуссю і Кітаем пра статус вайсковых фармаванняў Кітая, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі. Таксама новы закон агаворвае статус беларускіх фармаванняў, якія знаходзяцца ў Кітаі для правядзення сумесных вучэнняў (трэніровак), паведамляе Радыё "Свабода".

Па словах міністра абароны Юрыя Жадобіна, гэтае пагадненне забяспечыць "падтрыманне высокага ўзроўню баявой гатоўнасці ўзброеных сіл бакоў, што забяспечвае адэкватнае рэагаванне на новыя выклікі і пагрозы міжнароднай бяспекі".



Сумесныя беларуска-кітайская вучэнні і трэніроўкі адбываюцца з 2011 года. Падобныя ж пагадненні Беларусь мае з краінамі-удзельніцамі АДКБ.



Фота — warsonline.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі