Эксперт: Адносіны Расіі і Беларусі ніколі не былі адносінамі двух

Складаныя адносіны Беларусі, Расіі і Кітая
Складаныя адносіны Беларусі, Расіі і Кітая

У доўгатэрміновай перспектыве на адносіны Беларусі і Расіі будзе ўплываць перабудова адносін усіх гульцоў у рэгіёне з Кітаем. Такое меркаванне ў інтэрв'ю газеце "Беларусы і рынак" выказаў рэктар Расійскай эканамічнай школы прафесар Рубен Енікалопаў.

"Адносіны Расіі і Беларусі ніколі не былі адносінамі двух. Заўсёды быў як мінімум яшчэ адзін — Еўрасаюз. Цяпер дадаўся яшчэ адзін гулец, у якога іншыя абмежаванні і інтарэсы [гаворка ідзе пра Кітай. — Еўрарадыё].

Думаю, што для Беларусі гэта хутчэй плюс. Гэта магчымасць больш складана гандлявацца з усімі ўдзельнікамі і партнёрамі. З аднаго боку, растуць магчымасці. Але з іншага — растуць і рызыкі. Нельга забываць, што Кітай проста так нікому нічога не дае", — лічыць Енікалопаў.

Эксперт: Отношения России и Беларуси никогда не были отношениями двух
Рубен Енікалопаў / mipt.ru

На думку эксперта, Беларусь цалкам неэфектыўна карысталася падтрымкай Расіі, імкнучыся захаваць занятасць на дзяржпрадпрыемствах. "Нельга атрымаць танныя энергарэсурсы і нічым за гэта не заплаціць. У прыватнасці — загараджальнымі бар'ерамі на імпарт заходніх тавараў", — рэзюмуе Енікалопаў.

Поўную версію інтэрв'ю з Рубенам Енікалопавым чытайце ў свежым нумары абноўленай газеты "Беларусы і рынак", які выходзіць 25 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі