Эксперт: Абама даў зразумець Пуціну, што атака з Крыма — вайна

Гарань у каментары сайту censor.net.ua адзначыў, што магчымае ўварванне Расіі на тэрыторыю мацярыковай Украіны правядзе да поўнамаштабнага вайсковага ўмяшальніцтва ЗША, чые ўзброеныя сілы ўжо цяпер канцэнтруюцца ў рэгіёне Чорнага мора.



"Пакуль Штаты... пасылаюць Расіі моцныя сімвалічныя сігналы магчымага выкарыстання вайсковай магутнасці ў адказ, — кажа Аляксей Гарань. — Гэтая вайсковая дэманстрацыя, але галоўным чынам эканамічныя санкцыі ў адносінах Расіі, павінны спыніць Пуціна".



Гарань мяркуе, што "пускавым момантам" можа стаць прасоўванне расійскіх войскаў далей углыб мацярыковай Украіны: "Як толькі "зялёныя чалавечкі" пяройдуць [з Крыма] перашыек, выкарыстаюць сілу, гэта выкліча рэакцыю Захаду". ЗША будуць вымушаныя і выкарыстаюць сілу ў адказ, перакананы палітолаг.


 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі