Экспарт беларускага ПВТ у 2020-м дасягнуў $2,7 млрд

Экспарт беларускага ПВТ у 2020-м дасягнуў $2,7 млрд

Экспарт беларускага ПВТ у 2020-м дасягнуў $2,7 млрд. "Гэта абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю Парку", — падкрэслівае яго прэс-служба. Асноўнымі кліентамі былі ЗША і краіны ЕС — 90% усяго экспарту.

Калі з 2012-га да 2016 года экспарт ПВТ павялічваўся ў сярэднім на 120 млн долараў штогод, то ў 2017-м — на $204,6 млн, у 2018-м — на $390,6 млн, у 2019-м — на $779,1 млн — да 2,1 млрд долараў.

Летась былі ўстаноўлены рэкорды і па ад'ездзе за мяжу ІТ-спецыялістаў з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Па некаторых ацэнках, радзіму пакінулі да 15% айцішнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі