Вы тут

Экс-следчага Яўгена Юшкевіча даставілі ў СІЗА КДБ

Святлана Ціханоўская і Яўген Юшкевіч / Еўрарадыё

Былога следчага Яўгена Юшкевіча даставілі ў СІЗА КДБ. Як паведаміла яго адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна, яго падазраюць у тэрарызме (артыкул 289 Крымінальнага кодэкса).

Дома ў Юшкевіча адбыўся ператрус. 

Як распавядала Еўрарадыё, сёння Яўген Юшкевіч перастаў выходзіць на сувязь. Трывогу забіла яго дзяўчына. 

За апошнія месяцы гэта другое затрыманне экс-следчага. 25 лістапада 2020 года яго затрымалі па крымінальнай справе. Яго падазравалі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". Аднак 4 снежня Юшкевіча вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.