Вы тут

Экс-кіраўніку "Аховы птушак Бацькаўшчыны" выставілі абвінавачванне

Віктар Фенчук / СТБ

Былому кіраўніку "Аховы птушак Бацькаўшчыны" Віктару Фенчуку выставілі абвінавачванне — гэта арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе Радыё Свабода.

Больш інфармацыі наконт абвінавачвання няма. Тэрмін утрымання пад вартай складае два месяцы, пачынаючы з 20 верасня. Фенчук цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1, на "Валадарцы".

Экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" затрымалі 31 жніўня, адразу пасля таго, як у офісе арганізацыі прайшоў ператрус. Фенчука асудзілі тады на 12 сутак арышту, а потым дадалі яшчэ 10 сутак.

Увосень 2020-га мужчыну ўжо затрымлівалі падчас вулічных маршаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.