На экс-кіраўніка "Аховы птушак Бацькаўшчыны" пачалі крымінальную справу

І затрымалі яго яшчэ на 10 сутак у дадатак да ранейшых 12.
Былога кіраўніка грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) Віктара Фенчука затрымалі яшчэ на 10 сутак — у дадатак да ранейшых 12.
Паведамляецца, што цяпер ён затрыманы па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
Фенчука затрымалі 1 верасня, у офісе АПБ прайшоў ператрус. Мужчыну асудзілі на 12 сутак, увесь гэты час ён знаходзіцца на Акрэсціна.
Увосень 2020-га Фенчука затрымлівалі падчас вулічных маршаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.