Экс-кіраўніка Смалявічаў, які крытыкаваў сілавікоў, звольнілі з пасады ў Ялце

Экс-кіраўніка Смалявічаў, які крытыкаваў сілавікоў, звольнілі з пасады ў Ялце

Беларус Міхаіл Загорцаў звольнены з пасады намесніка кіраўніка гарадской адміністрацыі Ялты. Як піша агенцтва "Крыминформ", прычынай стала тое, што ён падтрымаў пратэсты ў Беларусі. 

"Так, праўда (звольнены). Ягоныя выказванні не сумяшчальныя са знаходжаннем на гэтай пасадзе", — заявіў кіраўнік адміністрацыі Ялты Іван Імгрунт.

Загорцаў быў старшынёй Смалявіцкага райвыканкама. Пасля жорсткага разгону мірных пратэстаў ён запісаў відэа, у якім падтрымаў пратэстоўцаў і асудзіў гвалт з боку сілавікоў. Чыноўнік паведаміў, што ягоныя дзеці з першага дня ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту. 

Таксама ён выказаў меркаванне, што ў разгоне пратэстаў маглі ўдзельнічаць сілавікі з Расіі. Загорцаў папрасіў расіян не прыязджаць у Беларусь з такімі намерамі і нагадаў пра партызанскія дзеянні падчас Другой сусветнай вайны.

На пасадзе намесніка мэра Ялты ў анексаваным Крыме ён прабыў чатыры дні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі