Экс-кіраўнік КДБ Сцяпан Сухарэнка неўзабаве атрымае новае прызначэнне

Пытанне пра новае прызначэнне для былога кіраўніка КДБ Беларусі Сцяпана Сухарэнкі можа быць вырашана на наступным тыдні. Аб гэтым заявіў цяперашні кіраўнік камітэта Юры Жадобін. Ён сказаў, што ведае, куды Сухарэнка будзе прызначаны, але гаварыць пра гэта пакуль не будзе. Гэта досыць высокая пасада, адзначыў Жадобін.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі