Экс-кандыдат, які пацярпеў з-за выбараў, судзіцца са сваім прадпрыемствам

Сёння ў Баранавічах распачаўся судовы працэс па пазове былога кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Рыгора Грыка.
Апазіцыянер патрабуе ад Баваўнянага аб’яднання выплаціць грошы за затрымку працоўнай кніжкі. Былы кандыдат адпрацаваў на прадпрыемстве 20 гадоў.

Рабочы патрапіў пад скарачэнне, калі паспрабаваў стаць дэпутатам. Пасля звальнення яму цягам 10 дзён не аддавалі працоўную кніжку. Да таго ж разлічыліся з былым кандыдатам толькі ў лютым.

Наступнае пасяджэнне суда адбудзецца 4 сакавіка.

У выпадку перамогі былы кандыдат абяцае аддаць выйграныя грошы дзецям-сіротам у інтэрнат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі