Заробак нашмат большы за дэпутацкі: Ганна Канапацкая ўладкавалася на новую працу

Заробак нашмат большы за дэпутацкі: Ганна Канапацкая ўладкавалася на новую працу

Апазіцыйная экс-дэпутатка беларускага парламента Ганна Канапацкая ўладкавалася на новую працу.

"Гэта міжнародная інвестыцыйная кампанія ў галіне энергетыкі з галаўным офісам ў Аўстрыі. Цяпер яна рэалізуе праекты ў Беларусі, Украіне і Расіі, не лічачы краін Еўропы і Азіі (Кітай, В'етнам). Я буду прадстаўніком па Усходняй Еўропе — зачкрываць пытанні, звязаныя з юрыдычнай дзейнасцю", — распавяла Еўрарадыё Ганна Канапацкая.

Гэта кампанія Polytechnik Luft-und Feuerungstechnik GmbH. Што тычыцца заробку, дык, паводле слоў Ганны, ён будзе "нашмат больш, чым у дэпутата Палаты прадстаўнікоў, нашмат большы".

Пры гэтым экс-дэпутатка плануе і далей займацца палітыкай. "Я б хацела адзначыць, што ўсё ж застаюся ў палітычным жыцці Беларусі і буду вырашаць пытанні — у першую чаргу, тыя, якія я падымала, калі была дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. І тыя пытанні і праблемы, якія сёння існуюць у Беларусі ў сферы эканомікі, адукацыі, сельскай гаспадаркі, горадабудаўніцтва", — дадала Канапацкая.

Раней Ганна Канапацкая заяўляла, што можа прыняць удзел у прэзідэнцкай выбарчай гонцы. Але канчатковае рашэнне яна яшчэ не прыняла.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі