Экалагічнае становішча чарнобыльскай зоны не палепшыцца да 2036 года

Цімаці Мусо з універсітэта Паўднёвай Караліны (ЗША) і Андерс Моллер з французскага Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў падчас даследаванняў вывучалі краявідную разнастайнасць у раёне чарнобыльскай катастрофы. Вынікі іх працы ідуць у разрэз з інфармацыяй аб тым, што экалагічнае становішча ў рэгіёне цалкам аднавілася, інфармуе РИА "Новости". Па дадзеных навукоўцаў, колькасць лік чмялёў, матылёў, павукоў і іншых бесхрыбтовых у забруджаных радыяцыяй зонах апынулася ніжэй. Кіраўнік Цэнтру чарнобыльскіх ініцыятыў прафесар Іван Нікітчанка кажа, што атрымаў такі ж самы вынік падчас сваіх даследаванняў:

"Я правёў падобнае даследаванне і атрымаў тыя ж вынікі. На мой погляд становішча нашмат больш сур’ёзнае, чым было ў 1986 годзе. Тады мы хоць ведалі дакладна, дзе ёсць радыяцыя, а дзе не. Думаю, што многім пакаленням яшчэ давядзецца жыць у гэтым становішчы. Прынамсі, да 2036 года не будзе ніякіх зменаў у лепшы бок”.

Іван Нікітчанка не ведае, хто даваў заключэнне, што экалагічны стан аднавіўся. Хутчэй за ўсё гэта быў не спецыяліст, а дылетант, якому замовілі схаваць сапраўднае становішча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі